Бесарабка (Кіеў)
Бесарабка | |
---|---|
укр.: Бессарабка | |
50°26′33″ пн. ш. 30°31′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Кіеў |
Адміністрацыйны раён горада | Пячэрскі, Шаўчэнкаўскі |
Першае згадванне | канец XVIII стагоддзя |
Бесарабка (укр.: Бессара́бка) — гістарычная мясцовасць Кіева ў раёне Бесарабскай плошчы
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая з канца XVIII стагоддзя, калі там была адкрыты магутная водная крыніца, пабудаваны басейн, а з часам узнік базар. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя на Бесарабцы размяшчалася таксама конная паштовая станцыя.
У 1910—1912 гадах на Бесарабцы пабудаваны Бесарабскі рынак з гандлёвай плошчай 896 кв.м. (Архітэктар Г. Ю. Гай). Гэты рынак знаходзіцца на адным з канцоў цэнтральнай вуліцы Хрэшчатык. У цяперашні час Бесарабскі рынак лічыцца адным з самых дарагіх рынкаў Кіева.
Узнікненне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Па адной версіі — ад вялікай колькасці бадзяжных людзей, якія сяліліся тут у трушчобах паблізу ад Крутога спуску. Гэтыя людзі атрымалі ў кіяўлян мянушку «Бесарабы» («Басараба»). Па іншай версіі назва паходзіць ад перасяленцаў з Бесарабіі (Малдавіі) і поўдня Маларосіі, якія гандлявалі тут.
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]М. Шуфуцінскі, у песні «Хрэшчатык» (таксама: «Ладанка»[1]):
Дзе-ж ты, Бесарабка, дзе ты, маладосць мая…[2]
Зноскі
- ↑ «Ладанка» Архівавана 20 снежня 2016.
- ↑ «Хрэшчатык» Архівавана 20 снежня 2016. (руск.)